Кельцы
горад у Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке́льцы (па-польску: Kielce) — горад у паўднёвай Польшчы, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сьвентакшыскага ваяводзтва. Горад разьмешчаны ў Сьвентакшыскіх гарах і зьяўляецца эканамічным, культурным і турыстычным цэнтрам рэгіёну. Колькасьць насельніцтва складае каля 205 тыс. чалавек. Праз горад цячэ невялікая рака Сільніца, якая зьяўляецца правым прытокам Бобжы. Гістарычна горад адносіцца да Малапольскі, Сандамірскай зямлі і зьяўляўся сталіцай Сьвентакрышчыны. У навакольлі гораду да нашых дзён захаваўся келіцкі дыялект польскай мовы (gwara kielecka).
Хуткія факты
Кельцы | |||||
польск. Kielce | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XI стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1364 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Сьвентакшыскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Богдан Вэнта[d] | ||||
Плошча: | 109,65 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 196 335 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1790,56 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 41 | ||||
Паштовыя індэксы: | 25-001 — 25-900 | ||||
Нумарны знак: | TK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°52′21″ пн. ш. 20°37′55″ у. д. | ||||
Кельцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.um.kielce.pl/ |
Закрыць
Плошча гораду мае узвышаны характар, перапад вышыняў складае ад 260 да 408 мэтраў над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Кельцаў зьяўляецца гара Тэлеграф.