From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Амсьціславе. Знаходзіцца ў пачатку Кармэліцкай вуліцы[lower-alpha 1], каля Замкавай гары. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′26″ пн. ш. 31°43′38″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Комплекс Амсьціслаўскага кармэліцкага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У інтэр’еры касьцёла захаваліся ўнікальныя фрэскі, якія з савецкіх часоў патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
У 1614 годзе згодна з прывілеем караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Амсьціславе заснавалі Фарны касьцёл, пры якім з 1637 году пачаў дзеяць кляштар кармэлітаў. Першыя будынкі былі драўлянымі.
У першай палове XVII ст. на месцы драўлянага з фундацыі Караля Якуба Мадалінскага пачалі будаваць мураваны касьцёл. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 22 ліпеня 1654 году ў выніку Трубяцкой разьні маскоўскія войскі перабілі манахаў-кармэліты. Гэтай падзеі прысьвячаюцца дзьве цэнтральныя фрэскі сьвятыні. У другой палове XVII ст. касьцёл дабудавалі.
У 1691 годзе кляштарны комплекс пацярпеў ад пажару, у 1717 годзе яго адбудавалі. У 1746—1750 гадох касьцёл перабудавалі паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Паводле інвэнтару 1823 году, у касьцёле было 6 алтароў, кляштарная бібліятэка налічвала 207 кніг[1]. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.
У 1887 годзе касьцёл рамантаваўся.
За савецкім часам касьцёл зачынілі і прыстасавалі пад гаспадарчыя мэты. Гэта прывяло да руйнаваньня высокамастацкіх інтэр’ераў помніка.
У наш час будынак вярнулі каталікам. Вядзецца павольная рэстаўрацыя. На 2014 год у касьцёле налічвалася 25 прыхаджанаў, а набажэнствы ладзілі ў капліцы. На «Амсьціслаўскі рыцарскі фэст», які ладзілі 2 дні штоліпень, наведнікаў пускалі ў сам касьцёл[2].
Касьцёл — 3-нэфавая 6-слупавая базыліка з 2-вежавым фасадам і 5-граннай алтарнай апсыдай, да якой з поўдня далучаецца кляштар. Сьцены аздабляюцца пілястрамі.
Інтэр’ер мае багатую ляпную і фрэскавую аздобу (сярэдзіна XVIII ст.), якая разьмяшчаецца на паўднёвай, паўночнай і алтарнай сьценах галоўнага нэфа і на скляпеньнях бакавых нэфаў. Захавалася каля дваццаці кампазыцыяў, зь якіх найбольшую мастацкую каштоўнасьць маюць партрэт фундатара і сюжэты на гістарычную тэматыку: «Узяцьце Амсьціслава маскалямі ў 1654 годзе» і «Забойства ксяндзоў».
Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам.
Каля касьцёла стаіць брама ў выглядзе рознавялікіх паўцыркульных арак. З бакоў брамы ўзвышаюцца невялікія пінаклі. Над шырокай цэнтральнай аркай разьмяшчаецца ступенчаты атык[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.