помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Высокім (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Фарны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Высокім. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, паміж гістарычнымі вуліцамі Касьцельнай і Пераскокам[lower-alpha 1]. Дзее. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Высокае |
Каардынаты | 52°22′16.70″ пн. ш. 23°22′16″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Вітаўт |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Першы касьцёл у Высокім заснаваў у XV ст. вялікі князь Вітаўт.
У 1603—1608 гадох з фундацыі падчашага Андрэя Войны збудавалі мураваны Фарны касьцёл, які двойчы рэканструявалі — у 1735 і 1772 гадох.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1872 годзе будынак касьцёла аднавілі за кошт Марыі Патоцкай.
У 1935 годзе касьцёл меў 2200 парафіянаў. Па Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго будынак дзеля пераробкі пад спартовую залю.
У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.
Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-вежавая базыліка з трансэптам і сыгнатуркай над скрыжаваньнем з асноўным аб’ёмам. З бакоў галоўнага фасаду, завершанага 2-гранным атыкам і падзеленага пілястрамі, узвышаюцца высунутыя 4-ярусныя вежы. У цэнтры прастакутны ўваходны праём, над якім разьмяшчаўся рэльефны лацінскі крыж. Вуглы ярусаў вежаў аздабляюцца пілястрамі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.