From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся ў Задзьвіньні, на рагу Полацкай і Піярскай вуліцаў[a]. Дзеяў да 1833 году. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў | |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′46.7″ пн. ш. 30°11′43.6″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў | |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага піярскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, службовых пабудоваў і мура з брамай. Па гвалтоўнай ліквідацыі кляштару ў другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус, у 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.
Паміж 1751 і 1753 гадамі Андрэй і Ганна (з Лапаў) Сьвірскія перадалі айцам-піярам пляцы ў Віцебску і збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар. Пазьней на кляштар ахвяравалі Пацеі, Міклаевічы, Мікошы. У 1762 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара Юзэфа Фантаны[1].
Піяры ўтрымлівалі пры кляштары школу з 5 клясаў, дзе выкладалі польскую і лацінскую мовы, арытмэтыку, геаграфію, гісторыю, геамэтрыю, фізыку, паэзію, рыторыку, права, філязофію. Навучаліся ў школе задарма. Пры калегюіме існаваў канвікт (інтэрнат). Навучэнцы ставілі тэатральныя пастаноўкі: у 1765 годзе — трагедыю Ю. Кушаля «Артаксар»[2].
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і калегіюм працягвалі дзеяць. У 1785 годзе на просьбу Рыгора Пацёмкіна калегіюм перавялі ў Дуброўна, у 1799 годзе — вярнулі ў Віцебск. У 1822 годзе калегіюм перавялі ў Полацак, дзе на яго базе стварылі вышэйшую піярскую вучэльню. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Касьцёл перадалі лютэранскай грамадзе, кляштарныя будынкі — зруйнавалі.
У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў будынак касьцёла перабудавалі: дадалі аб’ём з боку галоўнага фасаду.
За савецкім часам улады зачынілі кірху. У Другую сусветную вайну помнік атрымаў нязначныя пашкоджаньні.
У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.
Касьцёл — 2-вежавая 1-нэфавая крыжова-купальная базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Вежы завяршаліся фігурнымі купаламі. Над сяродкрыжжам узвышаўся вялікі купал. У касьцёле было 6 вокнаў, у барабане купала — 4.
Усярэдзіне касьцёла падлога была з цэглы, у закрысьціях — з дошак. На адной зь вежаў віселі званы і быў уваход на хоры, дзе стаяў арган на 9 галасоў. Інтэр’ер аздаблялі тры алтары: Маці Божай Шкаплернай, Езуса Хрыста і Сьвятога Язэпа[3].
Насупраць калегюіму стаяў будынак канквікта з ганкам, збудаваны на мураваным падмурку з дрэва, ашаляваны і накрыты гонтам. У ім знаходзілася 12 пакояў і вялікая заля, прызначаная музэю. У асобным пакоі разьмяшчалася бібліятэка, якая налічвала 1900 тамоў. Непадалёк ад канквіта стаяла афіцына.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.