From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гудагаі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гудагай |
Каардынаты | 54°33′07″ пн. ш. 25°54′29″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Драўляны касьцёл у Гудагаі збудавалі ў 1764 году пры кляштары кармэлітаў босых.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гудагай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі.
У 1900-я гады каля касьцёла паставілі драўляную званіцу.
За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб, накрыты 2-схільным дахам з плястычна выгнутымі вальмамі над 5-граннай апсыдай. Раней меў дзьве вежы — з бакоў трыкутнага франтону ўзвышаліся два чацьверыкі з гранёнымі купаламі. Да галоўнага фасада далучаецца ўваходны тамбур, з бакоў апсыды — нізкія закрысьціі. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца лучковымі вокнамі ў роўных ліштвах, умацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі, завяршаюцца прафіляваным карнізам. Уваходныя дзьверы афармляюцца дэкаратыўнай укладкай шалёўкі складанага малюнка.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. На тарцовай сьцяне апсыды кансольна разьмяшчаецца скульптура «Ўкрыжаваньне». Над уваходам на двух слупах хоры з арганам. Інтэр’ер аздабляюць тры драўляныя алтары канца XVІІІ стагодзьдзья. Алтары 3-часткавыя, у іх дэкоры выкарыстоўваецца іянічная калянада, драўляная скульптура, разны арнамэнт. У галоўным алтары знаходзіцца цадоўны абраз Панны Марыі Шкаплернай[1].
З боку ад касьцёла стаіць 1-ярусная каркасная квадратная ў пляне званіца з шатровым завяршэньнем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.