Касьцюшкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцюшкі (Kaściuški) — беларускі[1][2][3][4] шляхецкі род гербу «Рох III».
- Гэта артыкул пра шляхецкі род. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Касьцюшкі.
Quick Facts Краіна паходжаньня ...
Герб «Рох III» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Close
Першы вядомы прадстаўнік — Фёдар, які памёр у 1508 годзе[3]. Ягоны сын Канстантын (Касьцюшка; ад яго пайшло прозьвішча роду) быў пісарам канцылярыі вялікага князя і ў 1509 годзе атрымаў ад Жыгімонта Старога маёнтак Сяхновічы ў Берасьцейскім павеце (цяпер Жабінкаўскі раён Берасьцейскай вобласьці), ад назвы якога род часам зваўся Касьцюшкамі-Сяхновіцкімі[3]. У шлюбе з Ганнай Гальшанскай Канстантын меў сыноў Івана і Фёдара, якія далі пачатак дзьвюм галінам роду Касьцюшкаў: Іванавічаў і Фёдаравічаў. У 1561 годзе адбыўся падзел Сяхновічаў паміж братамі.