Ро́ндаль[1][2] (па-француску: rondelle[3]), таксама кастру́ля (па-француску: сasserole[4]) — ёмістасьць (звычайна мэталічная) для падрыхтоўкі ежы мэтадам варэньня на адкрытым агні або ў духавай шафе. Як правіла, гэтая ёмістасьць з ручкамі і вечкам.

Thumb
Рондалі

Цэняцца рондалі з тоўстым або падвойным дном — у такіх ежа менш прыгарае.

Віды

Паводле матэрыялаў вырабу

Алюмінавыя рондалі адрозьніваюцца невялікай вагай і добрай цеплаправоднасьцю. У іх нельга захоўваць кіслую ежу, бо пры працяглым узьдзеяньні кісьляў алюмінавы посуд руйнуецца[5].

Рондалі, зробленыя зь нержавеючай сталі, адрозьніваюцца мэханічнай і хімічнай устойлівасьцю, таму выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня.

Мэталічныя рондалі з пакрыцьцём:

  • Эмаляваныя — з чорнага мэталу з пакрыцьцём шклопадобнай эмальлю для абароны ад іржы.
  • З антыпрыгарным пакрыцьцём (тэфлёнавым або керамічным).

Керамічныя й шкляныя цеплатрывалыя — найлепш падыходзяць для выкарыстаньня ў духоўцы або мікрахвалевай печы.

Спэцыяльныя[6]

  • Скараварка — для гатаваньня ежы пры павышаным ціску.
  • Кашаварка — падвойны рондаль для падрыхтоўкі каш на вадзяной лазьні.
  • Параварка — рондаль з укладышам-кошыкам для гатаваньня на пару.

Далейшае сваё разьвіцьцё рондаль атрымаў у выглядзе электрапрыбораў — рысаваркі й мультываркі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.