Грандыёзным зьдзяйсьненьнем і адпраўным пунктам разьвіцьця пілатуемай касманаўтыкі стаў касьмічны палёт савецкага касманаўтаЮра Гагарына 12 красавіка 1961 году. Наступная важная падзея ў вобласьці касманаўтыкі — высадка чалавека на Месяц адбылася 21 ліпеня 1969 году. АмэрыканскіастранаўтНіл Армстранг зрабіў першы крок па паверхні натуральнага спадарожніка Зямлі са словамі: «Гэта маленькі крок для аднаго чалавека, але вялізны скачок для ўсяго чалавецтва».
3 лістапада 1957 — запушчаны другі штучны спадарожнік Зямлі Спадарожнік-2, які ўпершыню вывеў у космас жывую істоту, — сабаку Лайку.
4 студзеня 1959 — станцыя «Месяц-1» прайшла на адлегласьці 6000 км ад паверхні Месяца й выйшла на гэліацэнтрычную арбіту. Яна стала першым у сьвеце штучным спадарожнікам Сонца.
14 верасьня 1959 — станцыя «Месяц-2» упершыню ў сьвеце дасягнула паверхні Месяца ў раёне Мора Яснасьці паблізу кратэраў Арыстыд, Архімед і Аўтолік, даставіўшы вымпел з гербам СССР.
19 жніўня 1960 — ажыцьцёўлены першы ў гісторыі арбітальны палёт у космас жывых істот (сабакі Белка й Стрэлка) з пасьпяховым вяртаньнем на Зямлю.
12 красавіка 1961 — ажыцьцёўлены першы палёт чалавека ў космас (Юрам Гагарынам) на караблі Усход-1.
12 жніўня 1962 — ажыцьцёўлены першы групавы палёт на караблях Усход-3 і Усход-4.
16 чэрвеня 1963 — ажыцьцёўлены першы палёт у космас жанчыны-касманаўта (Валянціна Церашкова) на касьмічным караблі Усход-6.
12 кастрычніка 1964 — першы палёт шматмясцовага касьмічнага карабля Узыход-1.
18 сакавіка 1965 — першы ў гісторыі выхад чалавека ў адкрыты космас (касманаўт Аляксей Лявонаў).
3 лютага 1966 — Аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Месяц-9» ажыцьцявіла першую мяккую пасадку на паверхню Месяца, былі перададзеныя панарамныя здымкі Месяца.
1 сакавіка 1966 — станцыя «Вэнэра-3» упершыню дасягнула паверхні Вэнэры, даставіўшы вымпел СССР. Гэта быў першы пералёт касьмічнага апарату зь Зямлі на іншую плянэту.
3 красавіка 1966 — станцыя «Месяц-10» стала першым штучным спадарожнікам Месяца.
30 красавіка 1967 — першая сутыкоўка двух бесьпілётных касьмічных апаратаў «Космас-186» і «Космас-188» (СССР).
15 верасьня 1968 — першае вяртаньне касьмічнага апарату Зонд-5 на Зямлю пасьля аблёту Месяца. На борце знаходзіліся жывыя істоты: чарапахі, пладовыя мухі, чарвякі, расьліны, насеньне, бактэрыі.
16 студзеня 1969 — першая сутыкоўка двух пілятаваных касьмічных караблёў Саюз-4 і Саюз-5.
21 ліпеня 1969 — першая высадка чалавека на Месяц (Ніл Армстранг) у рамках месяцовай эксэдыцыі карабля Апалён-11, які даставіў на Зямлю, у тым ліку, і першыя пробы месяцовага грунту.
24 верасьня 1970 — станцыя «Месяц-16» ажыцьцявіла забор і дастаўку на Зямлю ўзораў месяцовага грунту.
17 лістапада 1970 — мяккая пасадка й пачатак працы паўаўтаматычнага дыстанцыйна кіруемага самаходнага апарату — Месяцаход-1.
15 сьнежня 1970 — мяккая пасадка на паверхню Вэнэры: «Вэнэра-7».
19 красавіка 1971 — запушчаная першая арбітальная станцыяСалют-1.
13 лістапада 1971 — станцыя «Марынер-9» стала першым штучным спадарожнікам Марсу.
27 лістапада 1971 — станцыя «Марс-2» упершыню дасягнула паверхні Марсу.
2 сьнежня 1971 — першая мяккая пасадка «Марс-3».
3 сакавіка 1972 — запуск першага касьмічнага апарату, які ў далейшым пакінуў межы Сонечнае сыстэмы: Піянэр-10.
20 кастрычніка 1975 — станцыя «Вэнэра-9» стала першым штучным спадарожнікам Вэнэры.
кастрычнік 1975 — мяккая пасадка двух касьмічных апаратаў «Вэнэра-9» ды «Вэнэра-10» і першыя здымкі паверхні Вэнэры.
12 красавіка 1981 — першы палёт шматразовага транспартнага касьмічнага карабля Калюмбія.
20 лютага 1986 — вывядзеньне на арбіту базавага модулю арбітальнай станцыі Мір
15 лістапада 1988 — першы й адзіны касьмічны палёт МКС «Буран» у аўтаматычным рэжыму.
7 сьнежня 1995 — станцыя «Галілеа» стала першым штучным спадарожнікам Юпітэру.
24 чэрвеня 2000 — станцыя «NEAR Shoemaker» стала першым штучным спадарожнікам астэроіда (433 Эрас).
30 чэрвеня 2004 — станцыя «Касіні» стала першым штучным спадарожнікам Сатурну.
15 студзеня 2006 — станцыя «Стардаст» даставіла на Зямлю ўзоры камэты Вільда 2.
17 сакавіка 2011 — станцыя «MESSENGER» стала першым штучным спадарожнікам Мэркурыю.
Беларусь як і большасьць краінаў сьвету адзначае Дзень касманаўтыкі 12 красавіка. Сваю гісторыю асваеньня космасу краіна пачала, знаходзячыся ў складзе СССР. Аднак маецца шэраг фактаў, якія дазваляюць казаць пра наяўнасьць беларускай касманаўтыкі:
Першы беларускі касманаўт — Пётар Клімук, які 18 сьнежня 1973 году ўпершыню паляцеў у космас на касьмічным караблі «Саюз-13». За два свае палёты касманаўт у агульнасьці на калязямное арбіце правёў 63 содні;
Другім беларускім касманаўтам стаў Уладзімер Кавалёнак, які ажыцьцявіў палёт 9 кастрычніка 1977 году. Надалей былі палёты ў 1978-м і 1981-м гадах. Агулам ён правёў у космасе 216 содней[2];
Беларусь стала касьмічнай дзяржавай 22 ліпеня 2012 году, адправіўшы ў космас спадарожнік «БелКА-2» (першая спроба запуску ў 2006 годзе стала няўдалай).