горад у Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Картахэна (па-гішпанску: Cartagena) — горад у Гішпаніі, у аўтаномнай супольнасьці Мурсія. Насельніцтва — 215,386 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2009). Назва паходзіць ад старажытнага гораду Картагену, бо Картахэна была заснавана картагенянамі, рымляне называлі яе «Новы Картаген».
Картахэна | |||||
гішп. Cartagena | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 227 да н. э. | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Мурсія | ||||
Правінцыя: | Мурсія | ||||
Кіраўнік: | Наэлія Ароя[d][1] | ||||
Плошча: | 558,08 км² | ||||
Вышыня: | 50 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 216 655 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 388,21 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 968 | ||||
Паштовы індэкс: | 30200–30299, 30200–30205, 30290, 30300, 30310 | ||||
Нумарны знак: | MU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 37°36′7″ пн. ш. 0°59′3″ з. д. | ||||
Картахэна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.cartagena.es |
Першая дакладная згадка пра гарадзкое паселішча адносіцца да 227 году да н. э. і кажа пра тое, што картагенскі войскавод Гасдрубал Прыгожы заснаваў тутака горад, забясьпечыўшы, такім чынам кантроль над багатымі мінэральнымі радовішчамі паўднёвага ўсходу. Горад ператварыўся ў галоўную базу фінікійскага царства, заснаванага Ганібалам у Гішпаніі, з гэтага гораду ён адправіўся ў пераможны вайсовы паход са сланамі на Італію, перайшоўшы праз Альпы і пачаўшы ў 218 годзе да н. э. Другую Пунічную вайну.
У 209 годзе да н. э. Картахэну захапіў рымскі войскавод Сцыпіён. Горад быў перайменаваны ў Картага Нова (Новы Картаген), і ператварыўся ў адзін з найважнейшых гарадоў Рымскай імпэрыі ў Гішпаніі. У 44 годзе да н. э. Картага Нова быў трэцім пасьля Тарака й Кордабы горадам на паўвостраве. У працэсе раманізацыі імпэратар Актавіян Аўгуст перабудаваў горад, спансаваў будаўніцтва форуму й манумэнтальнага рымскага тэатру.
Усьлед за падзеньнем Заходняй Рымскай імпэрыі й усталяваньнем у Гішпаніі ўлады германскіх каралёў, каля 550 году, Картахэна была заваяваная Бізантыйскім імпэратарам Юстыніянам I і была пераўтвораная ў сталіцу Правінцыі Гішпанія Бізантыйскай імпэрыі пад імем Картага Спартарыя. Каля 662 году вэстготы пад правадырствам Сьвінтылы захапілі і, паводле Сьвятога Ісыдара, цалкам спустошылі й разбурылі горад, што стала прычынай ягонага глыбокага заняпаду. У часы арабскага валадарства, горад адчуў пэўны ўздым, тут быў мячэт і ўмацаваная цытадэль. У 1245 годзе кастыльскіх князь Альфонса, крыху пазьней які стаў каралём Альфонса X Мудрым, адваяваў горад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.