касьцёл у Вене From Wikipedia, the free encyclopedia
Карльскі́рхэ (па-нямецку: Karlskirche) — рымска-каталіцкая царква, пабудаваная ў стыле барока. Царква разьмешчаная з паўднёвага боку Карльспляцу ў Вене, Аўстрыя. Лічыцца самай выдатнай царквой у стыле барока ў Вене, а таксама адным з найвялікшых будынкаў гораду. Царква прысьвечаная сьвятому Карлё Барамэо, аднаму зь вялікіх контрарэфарматараў ХVI стагодзьдзя. Разьмешчаны на ўскрайку нутраннага гораду Вены прыблізна за 200 мэтраў ад вуліцы Рынгштрасэ, царква зьмяшчае купал у выглядзе выцягнутага эліпсоіда.
Славутасьць | |
Карльскірхэ | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Відэн[d][1][2] |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | арцыбіскупства Вены[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і Ракако |
Аўтар праекту | Ёган Бэрнгард Фішэр фон Эрлях[d] і Joseph Emanuel Fischer von Erlach[d] |
Дата заснаваньня | 1716 |
Статус | аб’ект архітэктурнай спадчыны Аўстрыі[d][1] |
Сайт | karlskirche.at (ням.) |
Карльскірхэ на Вікісховішчы |
У 1713 годзе, праз год пасьля апошняй вялікай эпідэміі чумы, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл VI абавязаўся пабудаваць царкву ў гонар затупніка Карлё Барамэо, якога шанавалі як знахара для хворых на чуму. Дзеля будаўніцтва быў абвешчаны архітэктурны конкурс, у якім перамогу атрымаў Ёган Бэрнгард Фішэр фон Эрлях. Будаўніцтва пачалося ў 1716 годзе пад кіраўніцтвам Антона Эргарда Мартынэльлі. Пасьля сьмерці Фішэра ў 1723 годзе ягоны сын Ёсіф Эмануэль Фішэр фон Эрлях скончыў будаўніцтва ў 1737 годзе, выкарыстоўваючы часткова зьмененыя пляны. Першапачаткова царква знаходзілася ў прамым кірунку да Гофбургу і да 1918 году была царквой, якую наведвалі імпэратары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.