адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Каралін.
Каралінскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Каралін |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Межырэцкага сельсавету[1]. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Ваўкавыскага раёну, з 6 студзеня 1965 году ў складзе Слонімскага раёну, з 30 ліпеня 1966 году ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёну.
18 красавіка 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Межырэч, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына — ліквідаванага Тулаўскага сельсавету[2].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (16 населеных пунктаў) — 1040 чалавек[3], зь іх 82,1% — беларусы, 13,2% — палякі, 3,0 % — расейцы[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.