From Wikipedia, the free encyclopedia
Карабаскі горны сьцяг ці Арцаскі горны сьцяг (па-азэрбайджанску: Qarabağ silsiləsi, па-армянску: Արցախի լեռնաշղթա) — горны сьцяг Малога Каўказу, які працягнуўся ад ракі Тэртэр да даліны ракі Аракс.
Карабаскі горны сьцяг | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Бёюк-Кірс (2725 м) | |
Вышыня | 2832 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня | 830 км |
Геаграфія | |
Краіны | Азэрбайджан, Нагорна-Карабаская Рэспубліка |
Горная сыстэма | Малы Каўказ |
Карабаскі горны сьцяг | |
Карабаскі сьцяг цягнецца дугой з поўначы на паўднёвы ўсход, зьяўляецца водападзелам басэйнаў правых прытокаў Куры — Тэртэр на паўночным захадзе, Хачэн і Каркар на ўсходзе і левых прытокаў Аракса — Акер на захадзе і Кендэланчая на паўднёвым усходзе. Рака Акер аддзяляе горны сьцяг ад Карабаскага нагор'я. Самай высокай кропкай зьяўляецца гара Вялікі Кірс (2725 м).
Асноўнымі пародамі Карабаскага горнага сьцягу зьяўляюцца сланец, мэргель і магматычныя горныя пароды. Дольная частка акружана далінамі, дзе растуць дуб і граб. Верхняя частка травяністая, але без дрэў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.