род расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Граб[1] (Carpinus) — род кветкавых расьлін сямейства бярозавых. Налічваецца каля 50 відаў.
Аднадомныя лістападныя дрэвы (вышыня да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вэртыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісьце двухрадна разьмешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырвоных каташках. Цьвітуць адначасова з распусканьнем лісьця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевыносьлівыя, засухаўстойлівыя расьліны. Устойлівыя да гарадзкіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (часам да 400) гадоў. Добра пераносяць падстрыганьне. Размнажаюцца насеньнем і вегетатыўна (парасткамі).
Утвараюць грабавыя лясы. Пашыраны ва Усходняй Азіі, Эўропе (асабліва Цэнтральнай і Заходняй) і Паўночнай Амэрыцы (1 від), пераважна ў горных і перадгорных ваеоліцах. На Каўказе сустракаюцца лясы, створаныя грабам каўказскім, у Крыме — усходнім, або грабіннікам, у Карэі, Японіі і Кітаі прыморскім, або сэрцалістым, у Паўночнай Амерыцы — грабам каралінскім, або амэрыканскім, у Еўропе, у т. л. ў Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне, — грабам звычайным, або эўрапейскім. Розныя віды граба ўтвараюць мяшаныя насаджэньні з дубам і букам.
Дэкаратыўныя, дубільныя, кармавыя, тэхнічныя і фарбавальныя расьліны. Драўніна цяжкая, цьвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаваньні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азеляненьня населеных месцаў. Ёсць дэкаратыўныя садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.