From Wikipedia, the free encyclopedia
Кан (па-француску: Caen, па-нармандзку: Caën) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Кальвадосу ў рэгіёне Нармандыі. Да 1 студзеня 2016 году ён зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Ніжняй Нармандыі. Насельніцтва гораду на 2016 год складала 105 403 чалавек.
Кан | |||||
франц. Caen | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Дэпартамэнт: | Кальвадос | ||||
Рэгіён: | Нармандыя | ||||
Кіраўнік: | Aristide Olivier[d] | ||||
Плошча: | 25,7 км² | ||||
Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 105 403 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4101,28 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 2 31 | ||||
Паштовыя індэксы: | 14000, 14300 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°10′53″ пн. ш. 0°21′49″ з. д. | ||||
Кан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-caen.fr/ |
Кан разьмешчаны на берагах ракі Орну, прыкладна за 10 км ад таго адрэзка ўзбярэжжа праліву Ля-Маншу, які мае сярод турыстаў мянушку «Нармандзкай Швайцарыі». З портам Уістрэам на беразе Ля-Маншу яго злучае пракладзены на загад Напалеона III марскі канал. Па тэрыторыі гораду таксама працякае мноства дробных рэк, галоўным чынам забраных у калектары.
Першыя зьвесткі пра Кан адносяцца да кіраваньня герцагаў Нармандыі, адзін зь якіх, Вільгельм Заваёўнік, зрабіў Кан сваёй сталіцай. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Кан падзяляў лёс Нармандыі; у 1204 годзе разам зь ёю перададзены Яанам Безьзямельным францускай кароне. У 1346 годзе ангельцы ўзялі яго прыступам; канчаткова вярнуўся да Францыі горад толькі ў 1450 годзе. У 1432 годзе Джон Ланкастэрскі заснаваў Канскі ўнівэрсытэт, які за сваю гісторыю ня раз зачыняўся й аднаўляў працу (у сучасным выглядзе — з 1957 году).
Да адмены Нанцкага эдыкту ў 1685 годзе большасьць насельніцтва Кану складалі гугеноты. У гады Вялікай Францускай рэвалюцыі горад далучыўся да жырандыстаў. Бітва за Кан улетку 1944 году пакінула старажытны горад у руінах. Старадаўняя забудова на дзьве траціны была разбурана. У 1948—1962 гадах паводле пляна Маршала быў адбудаваны сучасны горад з прамысловымі зонамі й зялёнымі насаджэньнямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.