![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Kalidas.jpg/640px-Kalidas.jpg&w=640&q=50)
Калідаса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калідаса (дэвангары: कालिदास — «слуга Калі») — адзіны з найвялікшых паэтаў і драматургаў Індыі, які жыў прыкладна каля 400 году н. э., у час кіраваньня Чандрагупты ІІ. У час яго творчасьці клясычная індыйская цывілізацыя дасягнула сваёй найвышэйшае вышыні. Усяго ад Калідасы захавалася некалькі паэмаў і тры п’есы, зь якіх «Шакунтала» прэзэнтуе вышыню ягонай паэтычнае мовы. П’еса зьяўляецца драматычнай пераробкай часткі «Магабгараты» і распавядае аб каханьні караля Дусянты і дзяўчыны-адлучніцы Шакунталы, дзе яны разыйшліся, каб потым узьяднацца. П’еса паказвае любоў і духоўную сілу ў вельмі ідэалізаваным выглядзе. Прыдворныя камэдыі «Малавікагнімітра» (Малавіка і Агнімітра) і гераічная «Вікраморвасія» (Вікрама і Урвашы) прэзэнтуюць высокае майстэрства і пачуцьцё гумару аўтара.
Калідаса | |
на дэванагары कालिदास Kālidāsa | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4-е ці 5-е стагодзьдзе н. э. Імпэрыя Гупта |
Памёр | 4-е ці 5-е стагодзьдзе н. э. Імпэрыя Гупта |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драма, паэзыя |
Гады творчасьці | каля IV стагодзьдзе[1] — каля V стагодзьдзе[1] |
Кірунак | бура і націск, ваймарскі клясыцызм |
Жанр | Санскрыцкая драма |
Мова | санскрыт[2] |
Значныя творы | Вікрамарвашы, Абхіджняна-Шакунтала, |
Творчасьць Калідасы ў паэзыі скончваецца на кароткай паэме «Мэггадуце» (перакл. Хмара-вястун). Ягоная лірыка вельмі натхняла раньніх эўрапейскіх рамантыкаў, у прыватнасьці, Шылера і Гётэ. Калідаса таксама напісаў некалькі эпасаў, заснаваных на легендзе аб Раме. Хоць ён працаваў у розных жанрах, у кожным зь іх ён захоўваў сваю арыгінальнасьць.