![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Cagliari-Molentargius-Poetto-Quartu.jpg/640px-Cagliari-Molentargius-Poetto-Quartu.jpg&w=640&q=50)
Кальяры
італьянская грамада / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́льяры (па-італьянску: Cagliari) — італьянскі горад і сталіца правінцыі Сардыніі ў Італіі[3]. Па-сардынску горад мае назву Кастэду, што азначае замак. У горадзе налічваюцца каля 155 тысячаў жыхароў[4], у той час як аглямэрацыя Кальяры ўлучае яшчэ 16 найбліжэйшых населеных пунктаў, дзе агулам жывуць больш за 431 тысячаў жыхароў. Кальяры быў сталіцай Сардынскага каралеўства з 1324 па 1848 гады, але апасьля сталіца была перанесеная ў Турын, які пазьней у 1861 годзе стаў першай сталіцай аб’яднанага Каралеўства Італіі. Сёньня горад ёсьць рэгіянальным культурным, адукацыйным, палітычным і мастацкім цэнтрам, вядомым сваёй разнастайнай архітэктурай у стылі мадэрн і некалькімі помнікамі[5]. Гэта таксама эканамічны і прамысловы цэнтар Сардыніі, які мае адзін з найбуйнейшых партоў у Міжземным моры. З 1607 году ў месьце функцыянуе Кальярскі ўнівэрсытэт.
Кальяры | |||||
італ. Cagliari | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Італія | ||||
Правінцыя: | Сардынія | ||||
Мэр: | Паолё Труццу[d] | ||||
Плошча: | |||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 070 | ||||
Паштовы індэкс: | 09121–09131, 09134 | ||||
Нумарны знак: | CA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 39°13′0″ пн. ш. 9°7′0″ у. д. | ||||
Кальяры на мапе Італіі ![]() ![]() Кальяры | |||||
![]() | |||||
https://www.comune.cagliari.it/ |