Казімер Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (1664—1667) і жамойцкі (ад 1668).
К. Пац. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1695[1][2][3] |
Род | Пацы |
Бацькі | Пётар Пац[4] Гальшка з Шэметаў[d][4] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэмэтаў. Меў брата Міхала Казімера.
Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысьвяціць сябе духоўнай кар’еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі й кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленьні зь якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.
Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцьці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак ня здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў зьвязку з памяншэньнем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.