Зэнітны ракетны комплекс
узбраеньне для стральбы проціпаветранымі ракетамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зэнітны ракетны комплекс (ЗРК; араб. سمت + італ. rocchetta + лац. complex — напрамак + верацяно + спалучэньне) — функцыянальна зьвязаныя баявыя і тэхнічныя сродкі для зьнішчэньня паветраных цэляў зэнітнымі кіроўнымі(en) ракетамі (ЗКР). Ёсьць адным з асноўных сродкаў супрацьпаветранай абароны(en) (СПА). Мае пускавую ўстаноўку(en), сродкі выяўленьня, апазнаваньня, мэтаўказаньня і кіраваньня, прылады перавозу і рамонту, крыніцы электрасілкаваньня(be). Функцыянальнае і тактычнае зьвязаньне некалькіх ЗРК адзіным загадным пунктам утварае зэнітную ракетную сыстэму.
ЗРК распрацавалі пры канцы Другой сусьветнай вайны. У 1950-ыя гады паступіў на ўзбраеньне ў войскі ЗША і СССР. Адрозьніваюць наземныя і карабельныя; далёкага дзеяньня (на адлегласьці звыш 100 км), сярэдняй (30—100 км) і малой (10—30 км) адлегласьці, бліжняга дзеяньня (да 10 км); усепагодныя і неўсепагодныя; стацыянарныя і рухомыя (самаходныя, буксавальныя і пераносныя).