польскі генэрал, кіраўнік паўстаньня 1863 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Зы́гмунт Серако́ўскі (па-польску: Zygmunt Sierakowski; 30 траўня [ст. ст. 19 траўня] 1826, с. Лісавое, Луцкі павет, Валынская губэрня (цяпер Маневіцкі раён Валынская вобласьць, Украіна)[2] — 27 ліпеня [ст. ст. 15 ліпеня] 1863, Вільня; псэўданім Далэнга) — капітан расейскага Генштабу, супрацоўнік часопісаў «Колокол» ды «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
З 1845 па 1848 навучаўся ў Санкт-Пецярбурскім унівэрсытэце, дзе ўзначальваў таемнае таварыства Саюз літоўскай моладзі. У 1848 быў западозраны ў тым, што плянуе выехаць ў Аўстра-Вугоршчыну[3], арыштаваны і адпраўлены шарагоўцам у Арэнбурскі лінейны полк[4] Арэнбурскага асобнага корпуса, дзе пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам, Браніславам Залескім і іншымі ссыльнымі. У сакавіку 1856 быў узьведзены ў чын прапаршчыка і пераведзены ў 7-мы батальён Берасьцейскага пяхотнага палка. Вярнуўшыся ў Пецярбург, паступіў ў Акадэмію Генштаба, якую пасьпяхова скончыў (1859) у чыне капітана. Яшчэ падчас вучобы адпраўлены за мяжу дасьледваць і назіраць турмы Заходняй Эўропы. Выступаў за адмену цялесных пакараньняў у войску. Пазьней служыў у дэпартамэнце Генштаба і займаўся ваенна-крымінальнай статыстыкай. У Эўропе пазнаёміўся з Аляксандрам Герцэнам і Джузэпэ Гарыбальдзі. Супрацоўнічаў з часопісамі «Колокол» ды «Современник». У чэрвені 1860 разам зь Ігарам Вярнадзкім удзельнічаў у працы 4-га Міжнароднага статыстычнага кангрэсу ў Лёндане.
У 1863 пасьля пачатку Студзеньскага паўстаньня ў Варшаве атрымаў 2-х тыднёвы адпачынак на службе дзеля выезду за мяжу. Выехаў на Літву, дзе стаў адным зь лідэраў паўстанцаў. Абвясьціў сябе генэралам Літоўскім і Ковенскім пад імём Далэнга. За кароткі тэрмін сабраў паўстанцкі аддзел колькасьцю 5 тыс. чалавек. Ягоны аддзел 23/24 красавіка быў разьбіты расейскімі войскамі, але частка аддзелу ацалела і працягнула змаганьне. У наступнай бітве ля мястэчка Біржы яны былі канчаткова разьбітыя. Сам Серакоўскі быў паранены ў грудзі навылет, патрапіў у палон. Перад ваенна-палявым судом прамаўляць адмовіўся, патрабуючы суду галоснага ды прысяжнага. Судовы вырак быў: павешаньне. Прысуд выкананы ў Вільні на Лукіскай плошчы, дзе крыху пазьней будзе павешаны і Кастусь Каліноўскі.
Ягоны бацька быў безьзямельным шляхціцам, які загінуў у шэрагах паўстанцаў 1830—1831 г.[5].
Зыгмунт быў жанаты з Апалёніяй Далеўскай (1841 — пасьля 1915), сястрою Тытуса Далеўскага, якую пасьля паўстаньня 1863—1864 выслалі ў Ноўгарад. З 1867 жыла ў Варшаве. Аўтарка ўспамінаў пра паўстаньне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.