«Зорныя войны» (па-ангельску: Star Wars) — эпічная фантастычная сага амэрыканскага рэжысэра Джорджа Лукаса. Сэрыял аказаў велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру, на ягонай аснове паўстаў пашыраны Сусьвет «Зорных войнаў» са шматлікімі кнігамі, тэлесэрыяламі, відэагульнямі й коміксамі. Асаблівай увагі пасьлядоўнікаў заслужыў пэрыяд паміж першай і другой трылёґіямі.

Thumb
Ляґатып «Зорных войнаў»

Першы фільм выйшаў 25 траўня 1977 году пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы посьпех. Гэта выратавала кампанію «20th Century Fox» ад пагражаўшага ёй крызысу. Калі сумненьні ў акупальнасьці праекту адпалі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Новая надзея». За ім выйшлі два працягі: «Імпэрыя наносіць удар у адказ» (1980) і «Вяртаньне джэдая» (1983). Першы фільм трылёґіі-прыквэлу зьявіўся праз шаснаццаць рокаў ад выхаду VI эпізоду, і зь перапынкамі ў тры гады выйшлі наступныя дзьве часткі.

У кастрычніку 2012 The Walt Disney Company набыла Lucasfilm і абвясьціла пра свой намер сфільмаваць трылёґію-працяг, першая частка якога павінна зьявіцца ў 2015 року[1].

Франшыза апісвае сусьвет «Зорных войнаў» як падзеі далёкага-далёкага мінулага ў далёкай-далёкай галяктыцы. Джэдаі — прадстаўнікі дабра, іхнія антаганісты — сытхі. Зброя абодвух бакоў — лязэрныя мечы — стала вельмі папулярнай у фанатаў.

Кінаэпапея

У нізку фільмаў «Зорныя войны» ўваходзяць шэсьць сэрыяў. Спачатку былі зьнятыя эпізоды IV—VI, праз пэўны час — I—III.

У цэнтры «Зорных войнаў» жыцьцёвы шлях Энакіна Скайуокера — галоўнага героя сагі.

Арыгінальная трылёґія

Трылёгія-прыквэл

Трылёгія-сыквэл

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.