«За Беларусь!» — слоган, які шырока выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі і структурамі, якія падтрымліваюць іх. Ужываецца ў сацыяльнай рэкляме, як назва разнастайных канцэртаў і іншых акцый і да т. п. Гэтыя два слова застаюцца нязьменнымі, але да іх часта дадаюць іншыя, напрыклад, «За моцную і квітнеючую Беларусь». Слова «за» набрана загалоўнымі літарамі і афарбавана ў колеры дзяржаўнага сьцягу Беларусі.
Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА) ужывала выраз у заявах напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году[1]. Слоган выкарыстоўваўся і падчас агітацыі перад рэфэрэндумам 2004 году аб занясеньні паправак у Канстытуцыю Беларусі, якія здымаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў.
Нягледзячы на нэўтральнасьць самога тэксту, некаторымі гэты лозунг успрымаецца як зьвязаны з кіраваньнем А. Г. Лукашэнка і які выказвае яго падтрымку.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.