Знаходзіцца за 131 км на захад ад Кіева. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
884: паводле паданьня, паселішча заснаваў дружыньнік князёў Аскольда ды Дзіра — Жытомір, які нібыта адмовіўся служыць Алегу, схаваўся ў лясох і пасяліўся на высокай скале каля сутоках рэчак Каменка і Цецераў.
1240: першы пісьмовы ўспамін пра Жытомір (паводле іншых зьвестак — у 1305 року[3]) у зьвязку з ардынскай навалай.
1724: у Жытоміры пачала сваю дзейнасьць місія езуітаў, пры якой працавала школа з клясамі граматыкі, сынтаксысу, паэтыкі і рыторыкі, курсы маральнай тэалёгіі, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[4]
1735—1744: у месьце збудавалі катэдральны касьцёл, у 1761 року — бэрнардынскі кляштар.
1765: у Жытоміры было 285 будынкаў (у 1788 року — 288), дзейнічалі 5 храмаў (3 каталіцкія і 2 праваслаўныя).
Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі (ВА «Электравымяральнік»; заводы: станкоў-аўтаматаў, побытавых прыбораў і інш.); заводы: хімічнага валакна, па перапрацоўцы лекавай расьліннай сыравіны; лёгкай (у тым ліку льнокамбінат), харчовай (мясной, кансэрвавай і інш.) прамысловасьці; мэблевы камбінат, фабрыка музычных інструмэнтаў і інш.
Да ліку гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў Жытоміру належаць:
Воданапорная вежа (1897)
Касьцёл Сьв. Яна з Дуклі (1842)
Катэдральны касьцёл Сьв. Сафіі (1847)
Катэдральны сабор Праабражэньня Гасподняга (1866—1874)
Кляштар езуітаў (1724)
Царква Сьв. Міхала (1856)
Царква Ўзьвіжаньня Сьв. Крыжа (Музэй прыроды)
Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (Падольская, 1874)
Житомир // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.