![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/EastTimor.JoseRamosHorta.01.jpg/640px-EastTimor.JoseRamosHorta.01.jpg&w=640&q=50)
Жазэ Рамуш-Орта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жазэ Мануэл Рамуш-Орта (па-партугальску: José Manuel Ramos-Horta, нар. 26 сьнежня 1949, Дылі) — дзейны прэзыдэнт Усходняга Тымору. Адзін з заснавальнікаў Рэвалюцыйнага фронту за незалежнасьць Усходняга Тымору.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/EastTimor.JoseRamosHorta.01.jpg/320px-EastTimor.JoseRamosHorta.01.jpg)
З пачатку 1970-х у руху за незалежнасьць Усходняга Тымору. Займаў пасаду «міністра замежных справаў у выгнаньні» (1975, 2000—2002).
У 1996 разам зь біскупам Карлушам Бэлю атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.
Пасьля набыцьця Ўсходнім Тыморам незалежнасьці ў 2002 стаў міністрам замежных справаў новай дзяржавы, а ў 2006—2007 — прэм'ер-міністар Усходняга Тымору.
З 20 траўня 2007 — другі прэзыдэнт пасьля абвяшчэньня незалежнасьці краіны.
10 лютага 2008 быў цяжка паранены ў жывот з прычыны замаху, арганізаванага экстрэмісцкай арганізацыяй баевікоў Усходняга Тымору. Пры замаху лідэр баевікоў, Алфрэду Рэйнаду, загінуў.
Жазэ Рамуш-Орта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў