![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Deimos-viking1.jpg/640px-Deimos-viking1.jpg&w=640&q=50)
Дэймас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэ́ймас (па-старажытнагрэцку: Δεῖμος — жах) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафам Холам 11 жніўня 1877 году і названы ім у гонар старажытнагрэцкага бога Дэймаса.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дэймас (неадназначнасьць).
![]() | |
Дэймас (здымак зроблены апаратам «Вікінг-1», 1978) | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Асаф Хол |
Дата адкрыцьця | 11 жніўня 1877 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 458 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,0002 |
Арбітальны пэрыяд | 1,26244 дня |
Нахіл арбіты | 0,93° (да экватара Марса) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 15 км |
Плошча паверхні | |
Маса | 1,48×1015 кг |
Шчыльнасьць | 1,471 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,0039 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | сынхранізаваны |
Нахіл восевага кручэньня | 0 |
Альбеда | 0,068 |
Тэмпэратура паверхні | ~233 К |
Атмасфэра |
Дэймас круціцца на сярэдняй адлегласьці 6,96 радыюса Марса, з пэрыядам звароту ў 30 г 17 мін 55 с. Ён круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды павернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Арбіта Дэймаса паступова аддаляецца ад Марса, і ў будучыні ён пераадолее прыцягненьне плянэты.
Памеры Дэймаса складаюць 15×12,2×10,4 км.
Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за паверхню Фобаса. Гэта зьвязана з тым, што большасьць кратэраў пакрытая тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, рэчыва, выкінутае пры ўдарах мэтэарытаў доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова абложваючыся і хаваючы няроўнасьці рэльефа.