From Wikipedia, the free encyclopedia
Фо́бас (па-грэцку: φόβος — страх, адгэтуль мэдыцынскі тэрмін фобія) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафом Голам у 1877 годзе.
спадарожнік Марса | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Асаф Гол |
Дата адкрыцьця | 18 жніўня 1877 |
Месца адкрыцьця | Вайскова-марская абсэрваторыя ЗША[d] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 9377,1 km |
Эксцэнтрысытэт | 0,0151 |
Арбітальны пэрыяд | 7 г 39,2 хвіл |
Нахіл арбіты | 1,093° (да экватара Марса) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 22,2 км |
Сярэдні радыюс | 9377,2 км |
Плошча паверхні | ~6100 км² |
Маса | 1,07×1016 (10 721 016) кг |
Шчыльнасьць | 1,85 г/см³ |
Прыскарэньне вольнага паданьня | 0,0084—0,0019 м/с² |
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | супадае з арбітальным, г. з. Фобас зьвернуты да Марса адным бокам |
Нахіл восі вярчэньня | 0° |
Альбэда | 0,07 |
Бачная зорная велічыня | 11,8 |
Тэмпэратура паверхні | ~233 К |
Атмасфэра | адсутнічае |
Фобас разьмешчаны на адлегласьці 2,77 радыюсу Марса ад цэнтра плянэты, і робіць адно абарачэньне за 7 г 39 хвіл 14 с, што хутчэй абарачэньня Марса вакол восі. У выніку, на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.
Фобас круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды зьвернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Яго арбіта знаходзіцца ўсярэдзіне мяжы Роша, і спадарожнік не разьдзіраецца толькі за кошт сваёй унутранай трываласьці. Такое разьмяшчэньне арбіты прыводзіць да таго, што з Фобаса зрываюцца камяні, якія часта пакідаць прыкметныя разоры на паверхні спадарожніка. Прыліўнае ўзьдзеяньне Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ў будучыні прывядзе да яго падзеньня на Марс.
Памеры Фобаса складаюць 26,6×22,2×18,6 км, яго паверхня ўсеяная кратэрамі, самы буйны зь якіх — Сьцікні — мае дыямэтар 8 км. Будзь удар, які спарадзіў яго, ледзь мацней, Фобас, хутчэй за ўсё, проста раскалоўся бы. З кратэрам зьвязаныя сыстэмы разломаў і расколін.
У 1988 годзе былі запушчаныя дзьве аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі «Фобас» для дасьледаваньня Марса і яго спадарожнікаў. Адзін з апаратаў быў страчаны праз 2 месяца пасьля запуску, другі пасьпяхова дасягнуў Марса і пасьпеў выканаць частку дасьледчай праграмы да таго, як кантакт зь ім спыніўся.
Чарговая экспэдыцыя да Фобаса вызначаная на 2009 год у рамках праграмы «Фобас-грунт» Расейскага касьмічнага агенцтва.
У трэцяй частцы разьдзела 3 «Вандраваньняў Гулівэра» (1726), якая апісвае якая лётае выспу Лапута, гаворыцца, што астраномы Лапуты адкрылі два спадарожніка Марса на арбітах, роўных 3 і 5 дыямэтрам Марса з пэрыядам кручэньня адпаведна 10 і 21,5 гадзін. Рэальна Фобас і Дэймас знаходзяцца на адлегласьці 1,4 і 3,5 дыямэтра Марса ад цэнтра плянэты, а іх пэрыяды — 7,6 і 30,3 гадзіны. Гэтае супадзеньне вельмі дзіўна[1].
На фатаздымках NASA на паверхні Фобаса была знойдзеная загадкавая маналітная структура (паўкруг дыямэтрам 15—20 мэтраў), вельмі незвычайная для паверхні Фобаса. Сярод вэрсіяў разглядаецца вэрсія аб застрэглым астэроідзе[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.