From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыялекты́чная тэалёгія («тэалёгія крызісу», «тэалёгія Слова Божага») — кірунак у тэалёгіі, які зьявіўся ў пратэстанцкіх цэрквах Нямеччыны і Швайцарыі ў 20-я рокі XX стагодзьдзя. Зьяўляючыся рэакцыяй на сацыяльны аптымізм і мадэрнізм лібэральнае тэалёгіі, дыялектычная тэалёгія выпрацавала новы, нэаартадаксальны падыход да традыцыйнага пратэстанцкага веравызнаньня.
Асновай дыялектычнай тэалёгіі ёсьць супярэчнасьць між ірацыянальнай верай і рэлігіяй, а таксама між адвечным Адкрыцьцём і гістарычным пасланьнем, зь якой пазьней нарадзілася ідэя дэміталягізацыі Бібліі. Асноўныя прадстаўнікі: Карл Барт, Паўль Тыліх, Эміль Брунэр, Рудольф Бультман. Ідэі дыялектычнай тэалёгіі працягнулі распрацоўваць па-за межамі Нямеччыны амэрыканскі тэоляг Райнгальд Нібэр, а таксама Нільс Зэё (Данія), П’ер Мюры (Францыя), Карнэліюс Міскат (Нідэрлянды), Ёзэф Грамадка(cs) (Чэхаславаччына).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.