Дрэваапрацоўчая прамысловасьць
галіна эканомікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дрэваапрацо́ўчая прамысло́васьць — галіна хіміка-мэханічнай апрацоўкі драўніны.
Улучае 3 галіны вытворчасьці:
- лесапільную, дзе сыравінай служаць бярвёны, а вырабы — піламатэрыялы і драўняныя трэскі;
- клеяных матэрыялаў і плітаў, дзе сыравінай служаць лясныя сартымэнты, драўняныя адкіды і кляі, а вырабы — фанэра, фанэрныя пліты, клеяныя будаўнічыя канструкцыі, драўнянаслаістыя плястыкі, драўнянастружкавыя (ДСП) і драўнянавалакністыя пліты (ДВП);
- драўняных вырабаў, дзе сыравінай служаць драўніна і драўняныя матэрыялы, плястмаса, мэтал, шкло, тканіна, клей і лак, а вырабы — сталярна-будаўнічыя вырабы, драўляны дом, мэбля, музычныя інструмэнты, тара, спартовы інвэнтар, гаспадарчыя тавары, сувэніры і абсталяваньне траснпартнага сродку[1].
У 1997 годзе найбольшымі пастаўнікамі дрэваапрацоўчых вырабаў былі ЗША, Швэцыя, Фінляндыя, Нарвэгія, Канада, Расея і Ўкраіна. Асноўнымі перапрацоўнікамі прывазной сыравіны былі Нямеччына, Японія, Італія, Францыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Швайцарыя, Данія, Бэльгія і Славенія. На ўласнай сыравіне разьвівалася дрэваапрацоўка ў Чэхіі, Славаччыне, Польшчы, Румыніі, Вугоршчыне, Баўгарыі, Латвіі і Летуве[1].