From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом Сінябутаў (г. зв. «домік Пятра I») — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом Сінябутаў | |
Дом Сінябутаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом Сінябутаў | |
Дом Сінябутаў на Вікісховішчы |
Агульнавядомая дата пабудовы дома — 1692 год, але сучасныя археалягічныя дасьледаваньні дазваляюць аднесьці пачатак яго будаваньня да сярэдзіны XVІІ ст. Ад пачатку будынак быў драўляным, на высокім мураваным цокалі, аднак па значных разбурэньнях за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у канцы XVІІ ст. яго адбудавалі ўжо з цэглы.
У 1780 годзе адбыўся маштабны рамонт будынка. У 1818 годзе дом належаў сям’і Сінябутаў, па сьмерці гаспадара Івана Сінябута яго ўдава прадала будынак палкоўніку Людвіку Штэрасу, празь некаторы час новым уладальнікам дома стаў Васіль Сабалеўскі, які неўзабаве прадаў сваю нерухомасьць тытулярнаму дарадцу Андрэю Камянкову. У другой палове ХІХ ст. дом належаў сям’і Вітэнбэрг, а апошнім уласьнікам у 1871—1917 гадох быў вядомы полацкі банкір Беніямін Баркан.
У 1949 годзе будынак адрамантавалі: аднавілі часткі сьценаў, зрабілі дах, фасады атынкавалі, насьцялілі новыя падлогу і столь, запоўнілі дзьвярныя і аконныя праёмы. Будынак прыстасавалі пад дзіцячую бібліятэку.
У 1998 годзе ў будынку адкрылася стацыянарная выстава «Шпацыраваньне Ніжне-Пакроўскай».
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. 1-павярховы будынак (з паўсутарэньнямі) мае ў пляне форму няправільнага прастакутніка. Асноўныя дэкаратыўныя элемэнты засяроджваюцца на галоўным паўднёвым (Вялікая вуліца) і тарцовым (Ушэсьценская вуліца) фасадах. Роўніцы сьценаў праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завяршаецца фігурным атыкам зь ляпнымі разеткамі. Парадныя ўваходныя дзьверы дэкаруюцца расьлінным арнамэнтам і маскаронамі (разьба па дрэве)[1].
Асноўныя памяшканьні паўсутарэньняў перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі, астатнія — крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазьнейшыя роўныя перакрыцьці. Раней усярэдзіне існавала яшчэ адна папярочная сьцяна, пра што сьведчыць плян паўсутарэньняў, і дом меў скляпеністыя перакрыцьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.