Дзёньнік Брыджыт Джонз (фільм)
фільм ЗША 2001 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзёньнік Брыджыт Джонз» (па-ангельску: Bridget Jones’s Diary) — рамантычны камэдыйны фільм 2001 году рэжысэркі Шэран Магуайр. Сцэнар да фільму быў напісаны Рычардам Кэртысам, Эндру Дэвісам і Гэлен Філдынг. Фільм быў вынікам супрацы Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі, і грунтуецца на аднайменным рамане Філдынг 1996 году, які паводле сутнасьці ёсьць пераасэнсаваньнем раману «Пыха і перадузятасьць» Джэйн Остын 1813 году. Прэм’ера кінатвору адбылася 4 красавіка 2001 году ў Вялікабрытаніі, а ў шырокі пракат фільм трапіў 13 красавіка таго ж году адначасова ў Вялікабрытаніі і ЗША. Ён назьбіраў больш за 280 мільёнаў даляраў ЗША ва ўсім сьвеце і атрымаў станоўчыя водгукі, а крытыкі падкрэсьлівалі добрае выкананьне сваёй ролі Рэнэ Зэлвэгер, якая атрымала намінацыю на прэмію Оскар.
Дзёньнік Брыджыт Джонз | |
па-ангельску: Bridget Jones's Diary | |
Жанр | рамантычная камэдыя[d], калядны фільм[d], кінакамэдыя[d], экранізацыя раману[d] і мэлядрама[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Дзёньнік Брыджыт Джонз[d][2] |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Мартын Ўолш[d][1] |
Вытворчасьць | StudioCanal[d] і Working Title Films[d][4] |
Распаўсюд | UIP-Dunafilm[d] |
Дата выхаду | 4 красавіка 2001[5] і 23 жніўня 2001[6] |
Працягласьць | 97 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 26 000 000 $ |
Прыбытак | 281 929 795 $[10] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |