![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/%25D0%2594%25D0%25B7%25D1%258F%25D1%2580%25D1%258D%25D1%2587%25D1%258B%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB.jpg/640px-%25D0%2594%25D0%25B7%25D1%258F%25D1%2580%25D1%258D%25D1%2587%25D1%258B%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB.jpg&w=640&q=50)
Дзярэчын
вёска ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзярэ́чын[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сіпе. Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 627 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад Зэльвы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Горадня — Слонім і на шашы, што злучае вёску з Зэльвай.
Хуткія факты
Дзярэчын лац. Dziarečyn | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зэльвенскі |
Сельсавет: | Дзярэчынскі |
Насельніцтва: | 627 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1564 |
СААТА: | 4226808031 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°14′49″ пн. ш. 24°55′10″ у. д. |
Дзярэчын на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Дзярэчын ![]() ![]() Дзярэчын | |
![]() |
Закрыць
Дзярэчын — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), адна з галоўных рэзыдэнцыяў Сапегаў. Некалі шматлікія тутэйшыя гістарычна-культурныя каштоўнасьці (палац Сапегаў, касьцёл і кляштар дамініканаў, мэмарыяльная калёна, сынагога і іншыя помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў) супольнымі намаганьнямі разрабавалі і зьнішчылі расейскія і савецкія ўлады.