галоўная часьціна сказу From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзе́йнік — галоўная часьціна сказу, якая абазначае асобу ці прадмет, што ўтварае дзеяньне. Дзейнік адказвае на пытаньні «хто?, што?»
Дзейнік часьцей за ўсё выражаецца назоўнікам ці асабовым займеньнікам у назоўным склоне: Успыхнуць ярка зоркамі сьняжынкі пад нагой. Нізінамі, узгоркамі праложым шлях мы свой. (А. Астрэйка).
Дзейнікам можа быць слова любой часьціны мовы, ўжытая ў значэньні назоўніка: Малыя любяць дружыць з дарослымі. (Я. Брыль). Абое маўчалі, абое чакалі адзін ад аднаго пытаньня. (П. Галавач). Іншы скажа — проста ў сук улепіць. (Б. Сачанка). Камандуючы ўважліва слухаў, але амаль нічога не запісваў. (І. Мележ). І гэтае «добра» чамусьці так кальнула Косьцю, што ён ажно падскочыў. (І. Шамякін). Недзе побач у паветры пачулася нядобрае ф’ю, ф’ю. (В. Быкаў).
Дзейнік выражаецца неазначальным дзеясловам: Жыць — Радзіме служыць. (Прыказка). Чытаць гэты твор — асалода й праца. (Я. Брыль).
Дзейнік можа быць выражаны спалучэньнямі словаў. Такія спалучэньні зьяўляюцца непадзельнымі[lower-alpha 1]. Дзейнікам могуць быць:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.