From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы — самаабвешчаны ворган улады ў СССР, які існаваў з 18 па 21 жніўня 1991 году. Уключаў у сябе шэраг высокапастаўленых службовых асобаў Савецкага ўраду, ачоліў новы ворган віцэ-прэзыдэнт Генадзь Янаеў[1]. Чальцы ДКНС выступілі супраць палітыкі «Перабудовы» прэзыдэнту СССР Міхаіла Гарбачова, а таксама супраць падпісаньня новай саюзнай дамовы і пераўтварэньні СССР у канфэдэратыўны Зьвяз сувэрэнных дзяржаваў, куды плянавалі ўвайсьці толькі 9 з 15 саюзных рэспублік.
Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы | |
Абрэвіятура | ДКНС СССР |
---|---|
Дата ўтварэньня | 18 жніўня 1991 году |
Дата спыненьня існаваньня | 21 жніўня 1991 году |
Штаб-кватэра | Масква |
кіраўнік | Генадзь Янаеў |
Згодна з рашэньнем ДКНС Міхаіл Гарбачоў быў адхілены ад ўлады, а ў Маскву былі ўведзены вайсковыя часткі. Галоўнымі апанэнтамі ДКНС былі прыхільнікі Прэзыдэнту РСФСР Барыса Ельцына, якія ў дзень выступу путчыстаў аб’явілі дзеяньні сябраў камітэту антыканстытуцыйнымі. У шматлікіх гарадох СССР, у тым ліку ў Менску, прайшлі мітынгі супраць ДКНС[1]. У Беларусі галоўнай сілай, якая выступіла супраць путчыстаў, стала апазыцыйная фракцыя БНФ[1]. Пасьля паразы і самароспуску камітэту іхныя дзеяньні былі асуджаныя ворганамі заканадаўчай і выканаўчай улады СССР, РСФСР і шэрагу іншых саюзных рэспублік і кваліфікаваныя як дзяржаўны пераварот. У гістарыяграфіі падзеі 18—21 жніўня 1991 году атрымалі назву «Жнівеньскі путч».
З 22 па 29 жніўня 1991 году былыя чальцы распушчанага ДКНС і асобы, якія актыўна садзейнічалі ім, былі арыштаваныя, але з чэрвеня 1992 году па студзень 1993 году ўсе яны былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе[2][3][4][5]. У красавіку 1993 году пачалося судовае разьбіральніцтва. 23 лютага 1994 году падсудныя па справе ДКНС былі амніставаныя Дзяржаўнай думай Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі[6], нягледзячы на пярэчаньні з боку Ельцына. Адзін з падсудных, Валянцін Варэньнікаў, адмовіўся прыняць амністыю і над ім прадоўжыўся суд, які ён, у канчатковым выніку, выйграў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.