У якасьці гімну крымскататарскага народу 30 чэрвеня 1991 году Курултаем[1] была зацьверджана песьня Ant Etkenmen (Я пакляўся). Аўтар словаў — Наман Чэлебіджыхан. Музыка народная.
Адразу верш быў напісаны на стэпавым дыялекце з асобнымі элемэнтамі старой літаратурнай крымскататарскай мовы, цяпер жа выкарыстоўваецца варыянт, трохі падпраўлены з мэтаю набліжэньня мовы да сучаснага літаратурнага стандарту.