Гёц фон Бэрліхінген (п’еса)
п’еса Ёгана Вольфганга фон Гётэ / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ґёц фон Бэрліхінґен з жалезнаю рукою» (па-нямецку: «Götz von Berlichingen mit der eisernen Hand») — гістарычная й бытавая драма ў пяці зьявах Ёгана Вольфґанґа фон Ґётэ, безыменна надрукаваная ў 1773 годзе; прэм’ера якое адбылася ў 1774. Галоўны герой — франка-швабскі імпэрскі рыцар Ґотфрыд “Ґёц” фон Бэрліхінґен з Моцнасьці Горнбэрґ (з назьвішчам “з жалезнаю рукою”).[1]
Ґёц фон Бэрліхінґен з жалезнай рукой | |
Götz von Berlichingen mit der eisernen Hand | |
Жанр: | дзеятвор |
---|---|
Аўтар: | Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Год напісаньня: | 1773 |
Публікацыя: | 1773 |
Дзеятвор лічыцца галоўным творам літаратурнае плыні «Бура й націск». Як і ягоны Ґёц, Ґётэ жадаў таксама перасіліць межы з дапамогаю гэтага твору. Ён выступаў супраць арыстотэльскіх тэатральных умоўнасьцяў і ўсьпіраўся на тэатар Шэксьпіра. Адзінкі месца, часу й сюжэту скасаваныя: агульна існуе больш за 50 месцаў дзеяньня, і адлюстраваны час не абмяжоўваецца адным днём, а ахаплівае некалькі сюжэтаў, некаторыя зь якіх ідуць паралельна (судовы працэс, сялянская вайна, некалькі міжусобіцаў і наскокаў), акалічныя лінія дзеяньня й, урэшце, палову жыцьця Ґёца. Таму Дзітэр Борхмэер таксама назваў дзеятвор “сцэнічным эпасам”[2]. Клямар, што трымае разам сцэны, якія часьцей складаюцца толькі з урыўкаў размоваў, — гэта характар героя, які выяўляецца ўва ўсіх сытуацыях; ён стварае адзінства дзеятвору цалкам у шэксьпіраўскім разуменьні[3].
Ґёц — вышлы зь сярэдневечнага сьвету корхавага й ваенага права, але ён таксама дзеіць у розных станах, напрыклад, дапамагае сялянам. Зь ягонаю фігураю свабоднага рыцарства, заснаванае на натуральным праве й пэўнасьці, сутыкаецца са сьветам падступнае шляхты, прыхільнае абстрактнаму рымскаму праву. Ґётаўскі Ґёц дэманструе характар, які выходзіць за межы гістарычных умоўнасьцяў, але ягоная ўтопія пра ідэальную манархію, засанваная, з адное старонкі, на індывідуальнай незалежнасьці й асабістай ляяльнасьці з другое старонкі, ставіць яго ў супярэчнасьць з толькі што выніклым буржуазным грамадзтвам і сучаснай адміністрацыйнаю дзяржаваю. Такім парадкам, Ґёц з самага пачатку вядзе прагуляную барацьбу. Калі Ґёц зьмірыўся, ён урэшце вымушаны зрабіць вынік: свабода існуе толькі ў будучыні, а сьвет — гэта турма. У сваіх апошніх сказах ён папярэджвае нашчадкаў: “Зачыняйце свае сэрцы стараньней за свае брамы. Наступае час ашуканства, яму даецца свабода. Нявартыя будуць кіраваць хітрасьцю, а прыстойныя трапяць у іхныя сеткі”.
Ґётаўскі «Ґёц» пачаў моду на рыцарскія драмы й прычыніўся крыніцай натхненьня для драмы Фрыдрыха Шылера «Разбойнікі».