Гэракл
пэрсанаж старагрэцкай міталёгіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэракл, Гэркулес (па-грэцку: Ἡρακλῆς, ад Ἥρα '(багіня) Гэра' і κλέος 'слава',[1] па-лацінску: Hercules) — у старажытнагрэцкай міталёгіі — найвялікшы герой, сын бога Зэўса і Алкмэны. Пры нараджэньні быў названы Алкідам (па-грэцку: Ἀλκείδης, па-лацінску: Alcīdes).[2]
- Пра сузор’е глядзіце артыкул Гэркулес (сузор’е).
Сярод шматлікіх мітаў пра Гэракла найбольш вядомы цыкль паданьняў аб 12 подзьвігах, зьдзейсьненых Гераклам, калі ён знаходзіўся на службе ў мікенскага цара Эўрысфэя.
Культ Гэракла быў вельмі папулярным у Грэцыі, праз грэцкіх каляністаў ён рана распаўсюдзіўся ў Італіі, дзе Гэракл шанаваўся пад імем Гэркулеса. У паўночным паўшар’і неба разьмешчана сузор'е Гэркулес.