![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Spa-Francorchamps_of_Belgium.svg/langbe-tarask-640px-Spa-Francorchamps_of_Belgium.svg.png&w=640&q=50)
Гран-пры Бэльгіі
этап чэмпіянату Формулы-1 / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гран-пры Бэльгіі (па-француску: Grand Prix de Belgique, па-нідэрляндзку: Grote Prijs van België, па-нямецку: Großer Preis von Belgien) — этап чэмпіянату сьвету ў колцавых аўтагонках Формулы-1. Першы Гран-пры адбыўся на трасе ў Спа ў 1925 року, збудаванай у 1921 для мотагонак. З 1924 року там таксама ладзяцца 24-гадзінныя спаборніцтвы трываласьці.
Хуткія факты Гісторыя, Праведзеныя гонкі ...
Спа-Франкаршам | |
![]() | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 78 |
Першая гонка | 1925 |
Лідэр (гоначнік) | ![]() |
Лідэр (канструктар) | ![]() |
Траса | |
Працягласьць кола | 7,004 км |
Працягласьць гонкі | 308,052[1] км |
Колькасьць колаў | 44 |
Сэзон 2022 году | |
Поўл-пазыцыя | |
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
|
Вонкавыя спасылкі | |
spagrandprix.com (фр.) (анг.) (нід.) (ням.) | |
Закрыць
Гонкі на Спа-Франканшаме слынныя сваім непрадказальным надвор’ем. У гісторыі Формулы-1 зафіксаваны пэрыяд, калі гонкі ў Бэльгіі ладзіліся пад дажджом 20 гадоў запар. Паміж 1925 і 1973 рокамі, калі ў Эўропе было прынята ладзіць пераходныя эўрапейскія Гран-пры, траса ў Спа 6 разоў атрымлівала гэтае званьне.