Градаўка
рака ў Камянецкім і Берасьцейскім раёнах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гра́даўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лясной (прыток Заходняга Бугу, басэйн Віслы). Цячэ ў Камянецкім і Берасьцейскім раёнах. Даўжыня 13 км.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Градаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Задвор’я |
Вусьце | Лясная |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 13 км |
Закрыць
Асноўны прыток — рака Безымянка. На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Чарнаўчыцы.
Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Задвор’я Камянецкага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чарнаўчыцаў Берасьцейскага раёну. Цячэ паўднёвай ускраінай Прыбужанскай раўніны. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].