Гомель (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гомель» — беларускі футбольны клюб з гораду Гомлю, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2002, 2011, 2022), уладальнік Супэркубка Беларусі (2012). Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Цэнтральным, адным зь нешматлікіх толькі футбольных стадыёнаў. Па сваім стварэньні клюб быў адным зь нямногіх беларускіх клюбаў, якія бралі ўдзел у розыгрышы чэмпіянатаў СССР. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці быў запрошаны ў першую лігу беларускага першынства, якая на той час была галоўнай у сыстэме айчыннага футболу. Выступаў спачатку пад назвай «Гомсельмаш», але няўдала. Клюб павярнуўся ў эліту клюб у 1998 годзе ўжо з сучасным назовам і адразу стаў даволі моцнай сілай. У 2003 годзе «Гомель» здабыў пакуль адзінае чэмпіёнства ў сваёй гісторыі, але працягнуць пасьпяховыя выступы ня здолеў. Зь сярэдзіны 2010-х гадоў каманду напаткала фінансавая крыза, што прывяла да сыходу добрых футбалістаў і пераарыентаваньне на выкарыстаньне маладых гульцоў. Пасьля чарговага вылету з найвышэйшай лігі ў 2019 годзе «Гомель» вярнуўся ў галоўны дывізіён, а ў 2002 годзе здабыў Кубак Беларусі, на шляху да якога перамог менскае «Дынама» ў чвэрцьфінале і БАТЭ ў фінале.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гомель (неадназначнасьць).
Гомель | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб Гомель | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1959 | ||||
Горад | Гомель, Беларусь | ||||
Стадыён |
«Цэнтральны» Умяшчальнасьць: 14 307 | ||||
Дырэктар | Васіль Драздоў | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2023 | 6 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Доўгі час «Гомель» быў адным з самых наведвальных клюбаў у Беларусі, але з пагаршэньнем вынікаў у сярэдзіне 2010-х гадоў яна зьменшылася. Аднаўленьне лічбаў адбылося па вяртаньні ў навыйшэйшую лігу ў 2021 годзе. Гэтак два гады запар пасьля гэтага «Гомель» займаў першы радок у табліцы наведвальнасьці з паказьнікам у сярэднім каля 4,5[1] і 4 тысяч[2] за матч адпаведна.