From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́жа[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёману пры ўтоку ў яго ракі Гажанкі. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Горадні, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Багушоўкі; на аўтамабільнай дарозе Р42 Горадня — Друскенікі.
Гожа лац. Hoža | |
Касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Госкі |
Насельніцтва: | 870 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Паштовы індэкс: | 231741 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°52′0″ пн. ш. 23°53′0″ у. д. |
± Гожа | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гожа — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).
Упершыню Гожа ўпамінаецца ў XV ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Да 1569 году Гожа знаходзілся ў валоданьні вялікіх князёў. У 1598 годзе вёска перайшла да Е. Міцуты, які збудаваў калі яе мост.
У 1671 годзе Гожа атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам староства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гожа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету[2]. На 1885 год у мястэчку было 17 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі 2 шынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гожу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гожа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Гожа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год тут было 96 будынкаў, у аднайменным фальварку — 3 будынкі.
У 1939 годзе Гожа ўвайшла ў БССР, дзе стала цэнтрам сельсавету Гарадзенскага раёну. На 1970 год тут было 139 двароў, на 1991 год — 232. У 2000-я гады Гожа атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У вёсцы працуюць сярэдня школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
За 500 м на поўдзень ад Гожы захавалася стаянка пэрыяду каменнага веку (10—7 тысячагодзьдзі да н. э.), а на правым беразе ракі Гажанкі, пры ўтоку яе ў Нёман — рэшткі селішча пэрыяду сярэднявечча XI—XIV стагодзьдзяў. Каля вёскі месьціцца біялягічны заказьнік Гожаўскі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.