вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Глу́шкавічы[2] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 2 км ад аўтадарогі Р36. Глушкавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Глушкавіцкага сельсавету.
Глушкавічы | |
трансьліт. Hluškavičy | |
Першыя згадкі: | 1545 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Глушкавіцкі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1926 чал. (2022)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228812016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′0″ пн. ш. 27°46′38″ у. д. |
± Глушкавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Першы ўспамін пра вёску Глушкавічы сустракаецца ў вопісе Оўруцкага замка за 1545 год, калі яна зьяўлялася прыватным сялом у складзе ВКЛ.
У часы панаваньня Расейскай імпэрыі ў Глушкавічах таксама жылі палякі і немцы. Улады БССР давалі дазвол на пасяленьне немцаў-каляністаў на паўднёвых глушкавіцкіх хутарах. Гэтак, у 1924 годзе ў хутары Нямецкі Млынок налічвалася 25 чалавек. А на захадзе ад Глушкавічаў — польскі хутар Будкі перарос у невялічкую вёску.
У вайну нацысты тройчы нішчылі вёску і забілі 300 жыхароў. Засталіся толькі дзьве хаты ад лесу. Цяпер за нямецкія грошы тут пабудавана вялікая мураваная царква.
У 1975 годзе ў вёсцы было створана прадпрыемства «Граніт». Сёньня вакол Глушкавічаў — гранітныя кар’еры, што сягаюць глыбінёю часам 30—35 мэтраў. У выніку нядаўняй рэканструкцыі друзава-гранітны завод ператварыўся ў прадпрыемства, дзе працуе кожны пяты тутэйшы жыхар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.