From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб «Унебаўзяцьце Панны Марыі» — адзін з сымбаляў Менску разам зь мескімі сьцягам і гімнам. Герб месту надаў у сваім прывілеі ад 12 студзеня 1591 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза.
Герб Менску лац. Hierb Miensku | |
Унебаўзяцьце Панны Марыі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 12 студзеня 1591 году |
Яшчэ ў першым прывілеі на Магдэбурскае права Менску, выдадзеным каралём і вялікім князем Аляксандрам 14 сакавіка 1499 году, агаворвалася, што месьцічы «на местцу годном мають справити ратуш… на ратушу, мают мети бочку мерную и медницу з знаменем местским». У наступным прывілеі караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста таксама згадваецца «знаменье местское», аднак яго выгляд дагэтуль дакладна не вядомы.
12 студзеня 1591 году выйшаў чарговы вялікакняскі прывілей, у першай частцы якога тлумачыліся прычыны яго наданьня. У ім гаворыцца, што мяшчане «места… меньского» мелі з даўніх часоў «герб на печать местскую», які быў у першым прывілеі, у якім «герб местский описан и вымалеван был», згарэў пры пажары ў менскім замку, у сувязі з чым месьцічы «неведомостью своею и до того часу до ужыванья властного гербу прыйти не могучи, унижоне просили нас, гдря (гаспадара), абыхмо им, объясняючы и в ужыванья приводечи герб на их печать местскую надали…». Далей ішоў пераказ зьместу папярэдніх прывілеяў і толькі ў канцы гаварылася «Ку тому, показуючи им в том ласку нашу гдрскую, ку оздобе и учтивому захованью того места нашего Меньского надаем им на герб до печати местское на ратуш фикгуру внебовзятья панны Марыи, и в сем листе нашом вымолевати есьмо тую фикгуру велели… которое вжо они за герб в печати местской вечне ужывати… мают».
Мескія ўлады Менску за пэрыяд з XVI па XVIII стст. карысталіся ня менш як пяцьцю рознымі пячаткамі, на чатырох зь якіх ужываўся мескі герб. Стыль і тлумачэньне выявы мескага гербу, таксама ягоная мова і зьмест легенды на пячатках залежалі ад агульнапалітычных фактараў таго ці іншага пэрыяду, пры гэтым сама ідэя гербу і яго зьмест заставаліся бязь зьменаў.[1]
У студзені 1793 году Менск быў далучаны да Расейскай імпэрыі. 22 студзеня 1796 году, указам імпэратрыцы Кацярыны II быў «пакінуты» герб Менску «бязь зьмены: а для абазначэньня далучэньня й падданства гэтага краю да Расейскай імпэрыі, малюецца Дзяржаўны герб, гэта значыць, двухгаловы арол, на грудзі ж яго пакладзены герб Менску».
5 верасьня 1991 году менскія ўлады пацьвердзілі гістарычны герб места.[2]
Герб адноўлены ў якасьці афіцыйнага мескага сымбаля рашэньнем Менскага гарадзкога Савету народных дэпутатаў № 160 ад 27 сакавіка 2001 году «Аб зацьвярджэньні палажэньня пра герб места Менску і палажэньня пра сьцяг места Менску».
Герб места Менску ўяўляе сабою барокавы шчыт, у блакітным полі якога выява Маці Божай на срэбным воблаку ў чырвона-сінім адзеньні, два анёлы і два херувімы. | ||
—«Об утверждении Положения о гербе города Минска и Положения о флаге города Минска», 27.03.2001 |
Галоўным і, верагодна, адзіным яблыкам раздору быў стыль Панны Марыі — праваслаўны ці каталіцкі, што адлюстроўвалася ў пазыцыі рук, погляду… | ||
—«Вечерний Минск» № 57 (9620), 28 марта 2001 |
На розных пячатках менскага магістрату рукі Панны Марыі то зьведзеныя, то разьведзеныя. На гербе, які быў прыняты ў 2001 годзе, рукі Багародзіцы разьведзеныя — па-праваслаўнаму. На фасадзе Чырвонага касьцёла Маці Божая склала рукі «лодачкай» — па-каталіцку.[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.