Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Георг Вільге́льм Фры́дрых Гэ́гель (па-нямецку: Georg Wilhelm Friedrich Hegel, 27 жніўня 1770, Штутгарт, Вюртэмбэрг — 14 лістапада 1831, Бэрлін, Прусія) — нямецкі філёзаф, цэнтральная й апошняя постаць нямецкага ідэалізму. Ягоны гістарычны й ідэалістычны ўлік рэальнасьці ў цэлым зьяўляўся рэвалюцыйным для эўрапейскай філязофіі й быў важным папярэднікам кантынэнтальнай філязофіі й марксізму.
Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель | |
Georg Wilhelm Friedrich Hegel | |
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1770 |
---|---|
Месца нараджэньня | Штутгарт, Вюртэмбэрг |
Дата сьмерці | 14 лістапада 1831 (61 год) |
Месца сьмерці | Бэрлін, Прусія |
Школа/традыцыя | Нямецкі ідэалізм, Гістарыцызм |
Пэрыяд | філязофія XIX стагодзьдзя |
Кірунак | нямецкі ідэалізм[d], гістарыцызм і гэгеліянізм[d] |
Асноўныя зацікаўленасьці | лёгіка, эстэтыка, рэлігія, мэтафізыка, эпістэмалёгія, філязофія гісторыі |
Значныя ідэі | абсалютны ідэалізм, дыялектыка, аўфгэбунг, дыялектыка пана й нявольніка |
Аказалі ўплыў | Фрыдрых Вільгельм Ёзэф фон Шэлінг, Імануіл Кант, Геракліт, Бэнэдыкт Сьпіноза, Шарль Люі дэ Мантэск’ё, Арыстотэль, Плятон, Плятын[d], Прокль[d], Ансэльм Кентэрбэрыйскі[d], Мікалай Кузанскі[d], Рэнэ Дэкарт, Жан-Жак Русо, Якаб Бёмэ[d], Ёган Готліб Фіхтэ[d] і Фрыдрых Шляермахэр[d] |
Наступнікі | Штраўс, Баўэр, Фэербах, Грын, Розэнкранц, Маркс, Энгельс, Ленін, Брэдлі, Д’юі, Сартр, Крочэ, Кюнг, Кожаў |
Вучні | Макс Штырнэр[d] |
Творы ў Вікікрыніцах |
Гэгель распрацаваў усеабдымную філязофскую аснову, альбо «сыстэму», абсалютнага ідэалізму, якая інтэгруе й зьвязвае спосабы адносінаў розуму й прыроды, суб’екта й аб’екта пазнаньня, псыхалёгіі, дзяржаўнасьці, гісторыі, мастацтва, рэлігіі й філязофіі. У прыватнасьці, ён распрацаваў канцэпцыю, паводле якой розум ці дух выяўляецца ў наборы супярэчнасьцяў і апазыцыі, што ён ў канчатковым рахунку ёсьць комплексным і адзіным, безь ліквідацыі крайнасьцяў ці зьнікненьня адной зь іх і пашырэньня іншай. Прыкладамі такіх супярэчнасьцяў ёсьць прырода й свабода, іманэнтнасьць і трансцэндэнтнасьць.
Гэгель зрабіў значны ўплыў на наступных філёзафаў, як сваіх прыхільнікаў, то бок Штраўс, Баўэр, Фэербах, Грын, Маркс, Выгоцкі, Брэдлі, Д’юі, Сартр, Крочэ, Кюнг, Кожаў, Фукуяма, Жыжэк, Брэндам, Ікбал, гэтак і на сваіх крытыкаў, як то Шапэнгаўэр, Шэлінг, К’еркегор, Штырнэр, Ніцшэ, Пірс, Попэр, Расэл, Гайдэгер[1]. Ягонымі самымі ўплывовымі канцэпцыямі ёсьць тэарэтычная лёгіка ці дыялектыка, абсалютны ідэалізм, ідэя духу, дыялектыка пана й нявольніка, ідэя «этычнага жыцьця», а таксама вызначэньне важнасьці гісторыі.