From Wikipedia, the free encyclopedia
Ге́нрык Бату́та (па-польску: Henryk Batuta) — выдуманы сацыяліст, рэвалюцыянэр, польскі камуніст, які першапачаткова зьявіўся ў польскай Вікіпэдыі. Вядомы як прыклад самай вялікай раскрытай фальсыфікацыі ў Вікіпэдыі на сёньняшні дзень (акрамя фальсыфікацыі ў ангельскай Вікіпэдыі з удзельнікам Essjay, які згадваўся ў Бі-Бі-Сі).
Паводле сваёй выдуманай біяграфіі, Батута нарадзіўся ў Адэсе ў 1898 годзе, браў удзел у грамадзянскай вайне ў Расеі, разам з Эрнэстам Хэмінгуэем удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Гішпаніі. Артыкул аб ім быў створаны 8 лістапада 2004 г. і праіснаваў 15 месяцаў, пакуль ня быў ўключаны ў сьпіс артыкулаў на выдаленьне.
Датуль пакуль фальсыфікацыя не была выяўленая, артыкул налічаваў 10 сказаў і ўвесь гэты час заставаўся невялікім, што, магчыма, спрыяла гэтак доўгаму існаваньню гэтай фальсыфікацыі. Артыкул атрымаў вядомасьць, калі нататкі аб ім зьявіліся ў польскай газэце «Газэта Выборча» і часопісе «Пшэкруй», а таксама ў брытанскім часопісе «The Observer».
У артыкуле таксама гаварылася аб тым, што «вуліца Генрыка Батуты» ў Варшаве была названая ў гонар дадзенага камуністычнага дзеяча. Ананімныя фальсыфікатары, якія стварылі гэты артыкул, называлі сябе «войскам Батуты». Паводле паведамленьняў прэсы яны нібы жадалі прыцягнуць увагу да таго факту, што ў Польшчы дагэтуль ёсьць месцы, названыя ў гонар камуністычных дзеячаў, на іх думку, яны не заслужылі такой павагі.
Фальсыфікацыя была выяўленая, калі артыкул занесьлі ў сьпіс артыкулаў на выдаленьне. Нават пасьля таго, як зман быў выкрыты, яго аўтары спрабавалі пераканаць іншых у сапраўднасьці Батуты, падаючы ілжывыя бібліяграфічныя дадзеныя і нават загрузіўшы адрэтушаваную ў графічным рэдактары фатаграфію, на якой была намаляваная таблічка на хаце з надпісам «вуліца Генрыка Батуты». Містыфікацыя была «афіцыйна» пацьверджаная 9 лютага 2006 г., калі польскі штодзёньнік «Газэта Выборча» і штотыднёвік «Пшэкруй» апублікавалі артыкулы аб фальсыфікацыі.
У рэчаіснасьці ў Варшаве ёсьць «вуліца Батуты»[1], аднак яе назва паходзіць ад польскага слову «batuta», якое азначае «дырыгенцкая палачка».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.