Гармата
артылерыйская зброя, якая страляе знарадамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гармата — тып артылерыйскае зброі, прызначаны для насьцільнай стральбы па наземных (надводных) мэтах.[1]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/War_Museum_Athens_-_Schneider_field_gun_-_6744.jpg/640px-War_Museum_Athens_-_Schneider_field_gun_-_6744.jpg)
Мае доўгі ствол (40—80 калібраў), вялікую пачатковую хуткасьць снарадаў (б. з. 700 м/с) і перасягае ўсе іншыя тыпы артылерыйскага ўзбраеньня ў дальнасьці стральбы. Клясыфікуюцца паводле спосабу перамяшчэньня і канструкцыі і г. д. Некаторыя гарматы называюцца «ўнівэрсальнымі», бо яны здольныя весьці агонь па наземных, паветраных і марскіх мэтах.