From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадо́к[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 395 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на поўдзень ад Маладэчна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Алёхнавічы.
Гарадок лац. Haradok | |
Вуліца | |
Дата заснаваньня: | 1161 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Маладэчанскі |
Сельсавет: | Гарадоцкі |
Вышыня: | 206 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 395 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1773 |
Паштовы індэкс: | 222336[1] |
СААТА: | 6238813036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. |
± Гарадок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://horodok.by/ |
Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Тапонім Гарадок сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].
Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Ён уваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзіўся ў валоданьні Галімскіх[4].
У Гарадку існаваў невялікі замак.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. у Гарадку існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 сынагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, расейская народная вучэльня, млын[5].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
2 сьнежня 1994 году ў Гарадку адкрыўся гістарычна-літаратурны музэй[7]. На 1996 год у вёсцы было 222 двары. 28 студзеня 2011 году Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку»[8][9].
У Гарадку працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта.
Лясьніцтва.
З урбананімічнай спадчыны Гарадку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Маладэчанская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынкавы пляц[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.