адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,59 тыс. км²[2]. Насельніцтва на 2018 год — 49 803 чалавекі[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Горадня.
Гарадзенскі раён | |
(Гродзенскі раён) | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Горадня |
Найбольшы горад | Горадня |
Іншыя буйныя гарады | Скідзель |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Валерый Уладзіміравіч Хелскі[d] |
Насельніцтва (2018) | 49 803[1] |
Шчыльнасьць | 19,2 чал./км² |
Плошча | 2,59 тыс.[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 139 м[3] |
Месцазнаходжаньне Гарадзенскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15 |
Паштовыя індэксы | 231 7хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гарадзенскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Шчучынскім і Мастоўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на захадзе з Польшчай, на поўначы зь Летувой.
Гарадзенскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР.
У склад раёну пры стварэньні ўвайшлі наступныя тэрыторыі занятай у верасьні 1939 году Польскай Рэспублікі: Верцялішкаўская, Лаская, Горніцкая, часткі Індурскай і Госкай гмінаў Гарадзенскага павету, Кузьніцкая і частка Адэльскай воласьці Сакольскага павету[4].
Першапачатковая тэрыторыя раёну складала 1032,3 км² з насельніцтвам у 52 502 чалавекі[4].
У лістападзе 1940 году была далучаная частка скасаванага Парэцкага раёну.
У 1941—1944 гадах тэрыторыя раёну занятая нацысцкай Нямеччынай і ўключана непасрэдна ў Райх (правінцыя Ўсходняя Прусія).
У верасьні 1944 году ў сувязі зь перадачай Беласточчыны ў склад ПНР раён быў уключаны ў склад навастворанай Гарадзенскай вобласьці БССР, а частка раёну адыйшла да ПНР. У 1946 годзе падчас удакладненьня дзяржаўнай мяжы СССР і ПНР са складу раёну на карысьць ПНР дадаткова перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[5].
У сувязі з палітыкай узбуйненьня раёнаў у БССР да раёну была далучаная тэрыторыя Сапоцкінскага раёну (скасаваны 10 сакавіка 1959 году) і частка Скідзельскага раёну (скасаваны 25 сьнежня 1962 году).
На ўсходзе раёну месьціцца заказьнік «Азёры».
Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — Гарадзенскае ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 100—170 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 247 м (каля в. Капцёўка).
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады цагляных глінаў, торфу, сылікатных пяскоў, крэйды, пяскова-жвіровага матэрыялу, бузаў.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 596 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.
Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Сьвіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае раку Нёман з ракой Бобра (басэйн ракі Вісла). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вяроўскае.
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя.
Пад лесам каля 32% тэрыторыі раёну (буйныя масівы — Гарадзенская пушча на паўночным усходзе ды Аўгустоўская пушча на паўночным захадзе), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і яловыя лясы. Агульная плошча балотаў займае 2,5% плошчы раёну (балотныя масівы Сьвятое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя заказьнікі: ляндшафтавы — Азёры, біялягічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі.
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году[9]:
У раёне дзейнічаюць 46 рэлігійных супольнасьцяў, якія зарэгістравалі свае Статуты: 25 рымска-каталіцкіх, 17 праваслаўных. У месьце Скідзель дзейнічаюць: супольнасьць царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, царква Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня, мусульманская рэлігійная супольнасьць, Новаапостальская рэлігійная супольнасьць. У прыходах раёну працуюць 18 ксяндзоў, 10 зь іх грамадзяне Рэспублікі Польшча, 12 праваслаўных сьвятароў. На тэрыторыі раёну знаходзіцца 40 культавых будынкаў.[10]
У раёне 23 сярэднія, 20 базавых, 6 пачатковых школаў, 11 музычных школаў, 26 дашкольных установаў, 41 клюб, 49 бібліятэкаў, 55 больнічных установаў, 2 санаторыі, ПТВ-199, 2 санаторныя школы, дзіцяча-спартовая школа.
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 117 тыс. га, зь іх асушаных 20,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйнарагатая жывёліна, сьвінагадоўля, конегадоўля), вырошчаюць буракі, збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу. Агародніцтва.
Прадпрыемствы: харчовая (Скідзельскі цукровы камбінат, вытворчасьць мясных і агароднінных кансэрваў, алею, сыру, крухмалу), дрэваапрацоўчай прамысловасьці (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай прамысловасьці (торфабрыкет), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (кафля і жалезабэтонныя вырабы).
На тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Вільня — Горадня — Беласток (Польшча), Горадня — Масты, аўтадарогі ад Горадні на Беласток, Друскенікі (Летува), Астрыну, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.
На тэрыторыі раёну разьмешчана беларуская частка помніка гідратэхнічнага будаўніцтва — Аўгустоўскага канала.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.