From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзенская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ[1] — адна з самых старых суполак партыі БНФ. Дзейнічае ў Горадні аднак з-за свайго месцазнаходжаньня ў абласное "сталіцы" выконвае абавязкі абласное суполкі БНФ у Гарадзенскае вобласьці. Знаходзіцца па адрасе: м. Горадня, вул. Будзённага.
Суполка складаецца са сходу простых сяброў партыі, рады й старшыні суполкі. Сход сяброў выбірае раду й старшыню.
Старшыня гарадзкое арганізацыі Вадзім Саранчукоў. Быў выбраны на тую пасаду ў пачатку 2004 году. У 2018 годзе быў пераабраны на пасаду старшыні[2].
Сьпіс старшыняў:
Суполка ў Горадні пастаянна дзейнічае.
У 2003 годзе страшыню суполкі М. ворана асудзілі за выступ на вуліцы[4].
У Горадні суполка ўдзельнічала ў выбарах 2004 году ў Нацыянальны сход.
— Стратэгія і тактыка нашай партыі на маючых адбыцца выбарах – вельмі простая. Мы маем намер вылучыць кандыдатаў ад сваёй партыйнай арганізацыі па трох гарадзкіх акругах. Гэта – Алесь Астроўскі, якога мы мяркуем вылучыць па Заходняй выбарчай акрузе, гэта спадар Кірэеў, які мае намер ісьці па Занёманскай акрузе, і спадар Сяргей Антусевіч, які будзе балятавацца па Цэнтральнай акрузе
— Старшыня гарадзенскай суполкі БНФ напярэдадні выбараў: “На гэты раз памылак ня будзе”[5]
М. Воран сябра грамады ўдзельнічаў у выбарах у сойм Беларусі[6].
У 2005 годзе суполка прыняла ўдзел у давыбарах ў Нацыянальны сход. Аднак суполка не змагла адзіна выступіць на выбарах. Сяргей Антусевіч ня меў падтрымкі усіх сяброў грамады. Р. Юргель і М. Воран нават па рашэньні сойму партыі БНФ былі выключаныя з партыі[7].
Напярэдадні Эўрапэйскага маршу ў Менску міліцыя ў Горадні затрымала Ігара Банцара: сябра БНФ[8].
У 2011 суполка БНФ не давала заяўку ў гарвыкакам Горадні на правядзеньне Дня фолі 25 сакавіка 2011. Старшыня суполкі В. Саранчукоў заявіў:
— Мы накіроўвалі гэтыя заяўкі штогод, але ніводная зь іх не была задаволеная — ні на пікеты, ні на мітынгі. Сёлета бессэнсоўную справу вырашылі не рабіць, але гэта ня тое, што не праводзіць мерапрыемстваў, а толькі — не падаваць ніякіх заявак
— На Дзень Волі — мітынгі, шэсьці, пікеты — Радыё Свабода © 2011[9].
У маршах маўклівых 2011 году сябры суполкі не прымалі ўдзелу[10].
Гарадзкая арганізацыя прыняла ўдзел у правядзеньні сьвяткаваньня 101 год абвяшчэньня незалежнасьці БНР[11]. 15 сьнежня 2019 году суполка ўдзельнічала ў недазволеным уладамі мерапрыемстве супраць аб'ядананьня з Расеяй[12][13][14]. Яно адбылося на Старым мосьце ў Горадні. Чатыры сябры былі пакараныя[15]:
В. Саранчукоў зьвярнуўся з хадайніцтвам ў выбарчую камісію, дзе прасіў дазволу на допуск незалежных назіральнікаў у выбарчыя акругі. Ён спрабаваў вылучыць 6 чалавек, па адным чалавеку на акругу[16]. Улады не дазволілі дапусьціць незалежных назіральнікаў. З-за гэтага ўдзел у выбарах для БНФ і В. Саранчукова стаў немагчымым.
У 2020 годзе будуць прымаць удзел у выбарах Прэзыдэнта Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.