![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/UniHHHauptgebaeude.jpg/640px-UniHHHauptgebaeude.jpg&w=640&q=50)
Гамбурскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́мбурскі ўнівэрсытэ́т (па-нямецку: Universität Hamburg) — унівэрсытэт у Гамбургу (Нямеччына). Ён быў заснаваны 28 сакавіка 1919 году шляхам аб’яднаньня папярэдняй сыстэмы агульных лекцыяў, каляніяльнага інстытута Гамбургу і акадэмічнай гімназіі. Галоўны кампус разьмешчаны ў цэнтральным раёне Ротэрбаўм, а даччыныя інстытуты і дасьледчыя цэнтры разьмеркаваныя па ўсім горадзе. Унівэрсытэт быў улучаны ў сьпіс 200 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету паводле рэйтынгу Times Higher Education[11], Шанхайскага рэйтынгу[12] і рэйтынгу CWTS Leiden[13], і, такім чынам, установа ўваходзіць у 1% найлепшых унівэрсытэтаў сьвету. Сем ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі і адзіны ляўрэат прэміі Вольфа былі калі-небудзь зьвязаныя з унівэрсытэтат.
Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Гамбурскі ўнівэрсытэт | |
Universität Hamburg | |
![]() | |
![]() Лягатып | |
Заснаваны | 1919 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°34′01″ пн. ш. 9°59′02″ у. д. |
Горад | |
Краіна | Нямеччына |
Знаходзіцца ў складзе | Нямецкая дасьледчая сетка[d][1], Канфэрэнцыя нямецкіх рэктараў[d][2], Нямецкая ўнівэрсытэцкая спартовая фэдэрацыя[d][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4], Навукова-інфармацыйная служба[d][5], UFA / DFH / FGU[d][6], arXiv[d][7], Bluetooth Special Interest Group[d], German National Research Data Infrastructure (NFDI) e.V.[d][8], European Research Network on Philanthropy[d][9] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][10] |
Вэб-сайт | uni-hamburg.de |
Гамбурскі ўнівэрсытэт на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Гамбурскі ўнівэрсытэт |
Закрыць