Гайдэльскія мовы
сям’я кельцкіх моваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гайдэ́льскія (гэ́льскія) мовы — адна з падгрупаў моваў астраўной групы кельцкіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Уключаюць ірляндзкую, шатляндзкую гэльскую ды мэнскую. Носьбіты кожнае з трох пералічаных моваў называюць сваю проста «гэльскаю» (ірляндцы — Gaeilge, шатляндцы — Gàidhlig, мэнцы — Ghaelg).
гайдэльская падгрупа | |
Народнасьць | шатляндцы (гэлы), ірляндцы, мэнцы |
---|---|
Арэал | Ірляндыя, Шатляндыя, Мэн |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад |
Усе сучасныя гайдэльскія мовы паходзяць ад старажытнаірляндзкае мовы, якая існавала ў V — 11 стагодзьдзях, старажытнаірляндзкая, у сваю чаргу, ад архаічнаірляндзкай, вядомае толькі паводле агамічных надпісаў. Ад старажытнаірляндзкае паходзіў таксама галоўэйскі гэльскі дыялект, цяпер мёртвы. Гаворкі, што сталі продкамі шатляндзкай і мэнскай моваў, паўсталі ў сучаснай Вялікабрытаніі дзякуючы перасяленьні старажытных гэльскіх плямёнаў з востраву Ірляндыя, выцесьніўшы з Шатляндыі й востраву Мэн тамтэйшыя тагачасныя гаворкі брыцкага паходжаньня (напрыклад, узьнікненьне шатляндзкай мовы зьвязваецца з утварэньнем гэламі каралеўства Дал Рыяда на паўднёвым захадзе Шатляндыі).