![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%2528Big_Ben%2529.jpg/640px-Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%2528Big_Ben%2529.jpg&w=640&q=50)
Гадзіньнік
прылада для вымярэньня часу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гадзіньнік — прылада, якая выкарыстоўваецца для паказваньня, захоўваньня ці каардынаваньня часу. Мэханічны гадзіньнік, у якім выкарыстоўваецца важкавая й спружынавая крыніца энэргіі, традыцыйна вядома як храномэтар. У агульным сэнсе сёньня слова «гадзіньнік» азначае любую прыладу для вымярэньня й адлюстраваньня часу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%28Big_Ben%29.jpg/640px-Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%28Big_Ben%29.jpg)
Гадзіньнік ёсьць адно з найстарэйшых чалавечых вынаходніцтваў, бо чалавечая дзейнасьць зь цягам часу патрабавала вымярэньня больш карацейшых прамежкаў часу за натуральныя адзінкі, як то дзень, месяц і год. Прылады, якія працуюць на некалькіх розных фізычных прынцыпах, выкарыстоўваліся на працягу тысячагодзьдзяў і прывялі ў выніку да стварэньня прыладаў вядомых сёньня.